Шануйце родную мову!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дата, асаблівая для кожнай нацыі, кожнага народа, кожнага носьбіта мовы.

Для хлопцаў і дзяўчынак Пліскай школы гэты дзень таксама стаў незвычайным. 

Навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у турніры знаўцаў «У роднай мовы моцнае карэнне», а сямікласнікі сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Родная мова, цудоўная мова». Акрамя гэтага, для вучняў была арганізавана кніжная выстава «Радзіма белых буслоў».

Школьнікі ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што родная мова — гэта непаўторнае багацце для кожнага чалавека. І наш святы абавязак – шанаваць і ўслаўляць матчыну мову.

Больш фотаздымкаў ТУТ.

Translate »